у запой
ой да чаго ж чалавек я слабы -
ну ніяк мне не зладзіць з сабою
і жыву я апошнія дні
прадчуваньнем шальнога запою
ой да чаго ж чалавек я слабы…
за Радзіму ськіпела душа,
не душа, а адкрытая рана.
а зь кім піць - мне ня доўга шукаць
я пайду да бывалага сябры
ой зь кім піць - мне не доўга шукаць…
што гарэлку, што дэнатурат -
ўсё глытае мой сябра бязь меры
і хай спачатку я выпью ня шмат
ды спрацуюць расейскія гены!
о, хай спачатку я выпью няшмат…
мы даўно, а цяпер пагатоў,
зможам крэўнымі звацца братамі
як маю прарасейскую кроў
мы тваім самагонам разбавім…
ох, увядзі ж мяне сябра ў запой
каб згубіць лік гадзін і хвілін
ды ўжо варта напіцца дашчэнту,
каб ня ведаць апошніх навін
і ня чуць спадара прэзыдэнта
ох, забяры ж мяне, сябра, ў запой!
мы на час умярцьвім тэлефон,
каб не рваўся пранізьлівым матам
ў нашых душаў утульны прытон
лямант нашых старэючых матак
ох, забяры ж мяне, сябра, ў запой!
звар'яцелыя нашы мазгі
на такія дзівосы наладзім,
а быццам усе маскалі ўцяклі,
ды сьвяты наш Зянон пры ўладзе
забяры ж мяне, сябра, ў запой!
за радзіму не адзін вып'ем стос,
у якую усё болей я веру
і ў яе працавіты народ
з паступовым зьнікненьнем бутэлек.
забяры ж мяне, сябра, ў запой!
каб не сумна было ім паспаць,
жыхарам нашай гадскай будовы,
а будзем выць мы з табой і сьпяваць
самай мёртвай і чыстаю мовай.
ох забяры ж мяне, сябра, ў запой!
і можа здарыцца дзіўная рэч:
да такой мы дап'емся ступені,
што жыцьцё нам падасца чысьцей
хоць чуць-чуць па запою сканчэньні.
так забяры ж мяне сябра ў запой....
© Зьміцер Бартосік
у каго ёсьць працяг?
ну ніяк мне не зладзіць з сабою
і жыву я апошнія дні
прадчуваньнем шальнога запою
ой да чаго ж чалавек я слабы…
за Радзіму ськіпела душа,
не душа, а адкрытая рана.
а зь кім піць - мне ня доўга шукаць
я пайду да бывалага сябры
ой зь кім піць - мне не доўга шукаць…
што гарэлку, што дэнатурат -
ўсё глытае мой сябра бязь меры
і хай спачатку я выпью ня шмат
ды спрацуюць расейскія гены!
о, хай спачатку я выпью няшмат…
мы даўно, а цяпер пагатоў,
зможам крэўнымі звацца братамі
як маю прарасейскую кроў
мы тваім самагонам разбавім…
ох, увядзі ж мяне сябра ў запой
каб згубіць лік гадзін і хвілін
ды ўжо варта напіцца дашчэнту,
каб ня ведаць апошніх навін
і ня чуць спадара прэзыдэнта
ох, забяры ж мяне, сябра, ў запой!
мы на час умярцьвім тэлефон,
каб не рваўся пранізьлівым матам
ў нашых душаў утульны прытон
лямант нашых старэючых матак
ох, забяры ж мяне, сябра, ў запой!
звар'яцелыя нашы мазгі
на такія дзівосы наладзім,
а быццам усе маскалі ўцяклі,
ды сьвяты наш Зянон пры ўладзе
забяры ж мяне, сябра, ў запой!
за радзіму не адзін вып'ем стос,
у якую усё болей я веру
і ў яе працавіты народ
з паступовым зьнікненьнем бутэлек.
забяры ж мяне, сябра, ў запой!
каб не сумна было ім паспаць,
жыхарам нашай гадскай будовы,
а будзем выць мы з табой і сьпяваць
самай мёртвай і чыстаю мовай.
ох забяры ж мяне, сябра, ў запой!
і можа здарыцца дзіўная рэч:
да такой мы дап'емся ступені,
што жыцьцё нам падасца чысьцей
хоць чуць-чуць па запою сканчэньні.
так забяры ж мяне сябра ў запой....
© Зьміцер Бартосік