| vovansystems ( @ 2006-08-27 23:11:00 |
| Entry tags: | inet, wiki |
Я супраць камуністычнага правапісу ў Вікіпэдыі

Выдатнаму праекту беларускай Вікіпэдыі жадаюць стварыць альтэрнатыву на «наркамаўцы» (сучасным, ушчэнт зрусіфікаваным правапісе, які прыняты ў апошняй рэдакцыі ў 1959 годзе). Ўсе «вікіпэдыйцы» і тыя, каму цікавы гэты праэкт, каму неабыякавая клясычная беларуская мова зарэгіструйцеся і прагаласуйце супраць тых, хто наводзіць фэадальную раздробленасьць ў Інтэрнэце ў 21 стагодзьдзі!
Справа ў тым, што зараз у адзіную энцыкляпэдыю можна дадаваць артыкулы і клясычным і сучасным правапісам, дзе яны мірна суіснуюць на правах — адзін артыкул вытрыманы ў адным правапісе. Некаторыя ж хочуць адцягнуць людзей на дубляваньне тых 4000 артыкулаў, якія ўжо ёсьць у вікіпэдыі, толькі на наркамаўцы ў якасьці асобнага праэкту.
Варта адзначыць, што Рыгор Барадулін, Сяржук Сокалаў-Воюш,
tokivytoki і шматлікія іншыя выбітныя беларусы карыстаюцца клясычным правапісам.
Матэрыялы па тэме:
- Як бальшавікі рэфармавалі беларускую мову?
- Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
- Ацэнка моўных русыфікацыйных працэсаў у Беларусі
- Рэформа беларускага правапісу 1933 года: ідэалагічны аспект
- Orthography: Клясычны правапіс vs. Наркамаўка
- Якуб Колас пра беларускі правапіс
- Прадмова да спрошчанага правапісу 1933 г.
- Дыскусія