vovansystems ([info]vovansystems) wrote,
@ 2006-05-03 11:50:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Current music:Драбніца. камэрнае выкананьне на Акрэсьціна
Entry tags:lyrics

беларускі народны шансон
дробна-драбніца, дробна-драбніца,
дробны дождж ідзе…
сабралася бедна басота
ды гарэлку п'е
сабралася бедна басота
ды гарэлку п'е

п'ем мы гарэлку, п'ем мы вішнёўку,
будзем піць віно…
а хто прыйдзе з нас насьмяяцца —
будзем біць таго
а хто прыйдзе з нас насьмяяцца —
будзем біць таго

вось ідзе дзядзька, дзядзька багаты —
насьмяхаецца…
скуль жа, скуль жа
бедна басота напіваецца
скуль жа, скуль жа
бедна басота напіваецца…

— З нас ты ня сьмейся, дзядзька багаты,
ты ня сьмейся з нас!
Бяры ў рукі чарку гарэлкі —
выпівай за нас!
Бяры ў рукі чарку гарэлкі —
выпівай за нас!

— Рад бы я зьесьці, рад бы я выпіць,
рад бы закусіць…
Ёсьць у мяне сто рублёў грошай —
шкода разьмяніць…
Ёсьць у мяне сто рублёў грошай —
шкода разьмяніць…

Адзін за ручку, другі за ножку,
трэцьці ў карак б'е…
Не хадзі ж ты, дзядзька багаты,
дзе басота п'е…
Не хадзі ж ты, дзядзька багаты,
дзе басота п'е…

дробна-драбніца, дробна-драбніца,
дробны дождж ідзе…
сабралася бедна басота
ды гарэлку п'е…




(Post a new comment)


[info]wusataja_nata
2006-05-03 02:01 am UTC (link)
дробна-драбніца, дробна-драбніца,
дробны дождж ідзе…
сабралося бедна студэнцтва
ды гарэлку п'е
сабралося бедна студэнцтва
ды гарэлку п'е

п'ем мы гарэлку, п'ем мы вішнёўку,
будзем піць віно…
а хто прыйдзе з нас насьмяяцца —
будзем біць таго
а хто прыйдзе з нас насьмяяцца —
будзем біць таго

вось ідзе дзядзька, дзядзька дэкане —
насьмяхаецца…
скуль жа, скуль жа
бедна студэнцтва напіваецца
скуль жа, скуль жа
бедна студэнцтва напіваецца…

— З нас ты ня сьмейся, дзядзька дэкане,
ты ня сьмейся з нас!
Бяры ў рукі чарку гарэлкі —
выпівай за нас!
Бяры ў рукі чарку гарэлкі —
выпівай за нас!

— Рад бы я зьесьці, рад бы я выпіць,
рад бы закусіць…
Ёсьць у мяне сто баксаў грошай —
шкода разьмяніць…
Ёсьць у мяне сто баксаў грошай —
шкода разьмяніць…

Адзін за ручку, другі за ножку,
трэцьці ў карак б'е…
Не хадзі ж ты, дзядзька дэкане,
дзе студэнцтва п'е…
Не хадзі ж ты, дзядзька дэкане,
дзе студэнцтва п'е…

Ад панядзелка да панядзелка
дробны дождж ідзе…
сабралося бедна студэнцтва
ды гарэлку п'е…


(Reply to this)


[info]antol
2006-05-03 04:08 am UTC (link)
URL у студыю!

(Reply to this) (Thread)


[info]vovansystems
2006-05-03 12:05 pm UTC (link)
аўдыёвэрсіі, нажаль, у нашым выкананьні яшчэ няма… мо паспрабуй адшукаць калі Караткевіч сьвяваў :)

(Reply to this) (Parent)


[info]forever_live
2006-05-03 09:18 am UTC (link)
Гэтая песТня пачынаецца з "Ад панядзелка да панядзелка / дробны дожджык лье...", дзярэўня.

(Reply to this) (Thread)


[info]vovansystems
2006-05-03 12:03 pm UTC (link)
яна на тое і народная, што ў кожным мястэчку па свойму перайначваюць…

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]forever_live
2006-05-04 06:21 am UTC (link)
Ну, вось у нашым мястэчку так і пяюць - з некалькіх крыніцаў чуў.

(Reply to this) (Parent)


[info]shlema
2006-12-19 10:24 am UTC (link)
А нет ли у Вас оригинального текста этой песни? Не могу найти нигде. :(

(Reply to this) (Parent)


Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…