vovansystems ([info]vovansystems) wrote,
@ 2006-02-22 23:10:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Current music:Deadmarsh - Апошні жах (Няміга)
Entry tags:life

у сувязі з будаўніцтвам Расеяй у нас аэрадромаў і базаў
кожны беларус павінен ведаць як выратаваць сябе і сваю сям'ю, калі расейскія стратэгічныя аб'екты пачнуць бамбіць (бо яны будуць не з палітычнымі улёткамі і гуманітарнай дапамогай, а ядзернай зброяй) мы змаглі выратаваць рэшткі свайго генафонду.

Ахоўныя збудаваньні (далей АЗ) дзеляць на дзьве катэгорыі:
1. сховішчы для абароны людзей ад усіх сродкаў паразы
2. супрацьрадыяцыйныя сховішчы, якія надзейна абараняюць людзей ад іянізуючых выпраменьваньняў і часткова іншых сродкаў паразы

Пад ахоўныя збудаваньні могуць прыстасоўвацца горныя выпрацоўкі, мэтрапалітэн (толькі сіняя галінка «Інстытут Культуры — Усход» ужо абсталявана і там можна адразу хавацца), пераходы, тунэлі, гаражы пад зямлёй. Але туды трэба ўсталёўваць ФВА-25/50 ці ФВА-50/100 (фильтровательный агрегат) на вэнтыляцыю і дзьверы. Дзьверы, дарэчы, зьяўляюцца адной з найважнейшых кампанентаў ахоўнага збудаваньня. Залішні ціск па фронце ударнай хвалі для АЗ чацьвертага тыпу (тыпы гл. ніжэй) роўны 100 кПа, што для дзьверы 1м на 2 м (плошчай 2 кв. м) роўна 20 тон дынамічнай нагрузкі (гэта нібыта нехта дваццацітоннай балванкай грукне ў дзьверы). А некаторыя дзьверы ў нас ставяць так, каб яны адчыняліся унутр (!).

Дарэчы, самі АЗ дзеляць на 5 тыпаў:
1. A-I — залішні ціск па фронце ударнай хвалі 500 кПа (5 кгс/кв.см)
2. A-II — залішні ціск па фронце ударнай хвалі 300 кПа (3 кгс/кв.см)
3. A-III — залішні ціск па фронце ударнай хвалі 200 кПа (2 кгс/кв.см)
4. A-IV — залішні ціск па фронце ударнай хвалі 100 кПа (1 кгс/кв.см)
5. A-V — залішні ціск па фронце ударнай хвалі 50 кПа (0,5 кгс/кв.см)

кожны тып АЗ адрозьнівацца ад суседняга па кошту будаўніцтва ў 10 разоў. У Менску згодна з СНиП II-11-77 і СНиП.2.01.51-90 будаваць АЗ пятага тыпу забаронена (бо ўсяроўна не абароняць) — мінімум чацьвертага. А трэцяга і вышэй ніхто не будуе — няма грошаў, хаця кажуць, што у Драздах…

дарэчы кожны з вышэйазначаных тыпаў павінен аслабляць іанізуючае выпраменьваньне пры радыяктыўным забруджваньні як мінімум у 1000 разоў. Але так як нашыя іх будуюць… Самы надзейны спосаб абараніць сябе ад радыяцыі — сьпірт. Гэта не жарт. Зь першай брыгады, якая тушыла ЧАЭС у 86ым выжыў толькі адзін пажарнік (астатнія памерлі праз некалькі тыдняў у страшэнных пакутах), які напіўся на вясельлі і ехаў адразу адтуль. Гарэлка дадала яму амаль 20 год жыцьця (нядаўна памёр толькі). Але гарэлку трэба піць падчас уздзеяньня радыяцыі, а не задоўга да гэтага ці пасьля, бо інакш не дапаможа (там цікавая рэакцыя ідзе паміж каціёнамі і аніёнамі вады на якія сьпірт яе раскладвае і ініанізаванымі малекуламі вады з-за радыяцыі — яны нэўтралізуюцца амаль без шкоднага ўздзеяньня).

норма плошчы падлогі на чалавека ў АЗ — ня меней за 0.5 кв.м, аб'ёму — ня меней за 1,5 куб.м на чалавека (у пункце кіраваньня 2 кв.м/чал). У АЗ павінна падтрымлівацца жыцьцядзейнасьць напрацягу 3 дзён. Столь павінна быць не ніжэй за 220 см ад падлогі. У АЗ знаходзіцца вады з разьліку 3 літры ў суткі на чалавека. АЗ бываюць малыя (да 150 чалавек), сярэднія (150-600 чалавек) і вялікія (звыш 600 чалавек). Калі АЗ разьлічана на болей чым 300 чалавек, яно абавязкова павінна налічваць ня меней за 2 уваходы па супрацьлеглых канцах і адзін аварыйны выхад (на незвальваемую тэрыторыю (вышыня бліжэйшага будынку+6 м)).

а зараз пагутарым пра сістэму вентыляцыі. у нармальных АЗ не стаяць ФВА (дзе ўсё ў адным), а маецца разьвітая і складаная вентыляцыйная сістэма, якая працуе ў трох рэжымах:
1. рэжым чыстай вентыляцыі (паветра ачышчаецца ад пылу. падача ад 5 да 20 куб.м на чалавека ў гадзіну). стандартны рэжым працы
2. рэжым фільтравентыляцыі (паведтра адчышчаецца ня толькі ад пылу, а яшчэ ад усіх шкодных прымешкаў. норма падачы 2-10 куб.м на чалавека ў гадзіну). час працы ў такім рэжыме не болей 12 гадзін
3. рэжым ізаляцыі (вентыляцыя выключаецца, падпор (а ціск унутры павінен быць на 5-10 мм.рт.ст. вышэй чым звонку) ствараецца за кошт балонаў, а узбагачэнне кіслародам з дапамогай рэгенератыўных усталёвак). час працы ў такім рэжыме ня болей за 4 гадзіны. Такой сістэмай абарудаваны меней за 20% АЗ.

схема сістэмы фільтрацыі прыкладна выклядае так:
УЗС (универсальная защитная система) ці КОД (клапан отсекатель давления) ці МЗС ці ВЗУ — ППФ (противопыльный фильтр) ці ФАР ці МФ — ФП (фильтр поглотитель) — хуткасны вентылятар — памяшканьне. ну а потмы праз КИД (клапан избыточного давления) паветра выводзіцца праз тыя ж МЗС, УЗС ці ВЗУ. калі вентыляцыя не працуе, праз 45 хвілін запалку ў АЗ ўжо не запаліш, а потым наступіць сьмерць ад кіслароднага галаданьня.

Электрастанцыя на дзізеле ёсьць толькі ў 10% АЗ, іншыя карыстаюцца акумулятарамі… каналізацыя падключана да цывільнай сістэмы з запорнай арматурай унутры АЗ і падчас небясьпекі перакрываецца. сістэма ацяпленьня таксама падключана да цывільнай і працуе толькі калі ўнутры АЗ няма людзей (тэмпература АЗ з людзямі павінна быць не ніжэй за 10 градусаў цэльсія (гэта вам не кватэрныя 18)). такса ёсьць сістэма сувязі з аб'ектам да якога належыць АЗ і з горадам.

з неабходных прыбораў павінныя быць падпаромэтр, псыхомэтр (вільготнастьць мераць, а не тое, што вы падумалі) і ВПРХ (войсковой прибор химической разведки) з індыкатарнымі трубкамі, а таксама трубкамі ИТ-39… таксама ў АЗ ёсьць супрацьпажарныя і аварыйныя інструмэнты.

і не пытайцеся адкуль я гэта ўсё ведаю — гэта павінен ведаць кожны беларус у сучасных умовах.




(Post a new comment)


[info]slaver_be
2006-02-22 01:40 pm UTC (link)
Дарэчы, большасьць АЗ у страшэнным стане: разбураныя, спаленыя, пераробленыя ў жытлы для бамжоў. Ля мяне ёсьць адзін з нармальных АЗ, у якім пару гадоў таму рабілі рамонт. Мы спрабавалі яго ўскрыць (як толькі не малацілі па замку, гук стаяў на ўвесь раён), але без баўгаркі там няма чаго рабіць. Відаць, добра абсталяваны і г.д. Але такіх адзінкі. Бо ў большасьць можа трапіць ааль кожны...

(Reply to this) (Thread)


[info]vovansystems
2006-02-22 02:04 pm UTC (link)
ды мне хавацца ня мае сэнсу (ты ж ведаеш, дзе я жыву и на што мае вокны выходзяць :) ), а вось народу раю ў мэтро, па ўнівэрах (у галоўных карпусах ёсьць «бомбасховішча»)… а яшчэ з маленства памятаю «бамбасховішча» на Менску-1 =)

(Reply to this) (Parent)


[info]unutranyholas
2006-02-22 02:32 pm UTC (link)
карацей, на выпадак ядзернай ванйы трэба заўсёды хадзіць п'яным.

(Reply to this) (Thread)

не утруйце! трэба так:
[info]vovansystems
2006-02-22 02:36 pm UTC (link)
— вспышка справа!
— вздрогнули!

(Reply to this) (Parent)


[info]cmok
2006-02-23 02:47 am UTC (link)
Галоўнае памятаць адно простае правіла: Калі будзе ядзерны выбух, трэба падаць на зямлю, нагамі да выуху...каб бачыць куды яйца паляцяць:-)

(Reply to this) (Thread)


[info]vovansystems
2006-02-23 03:00 am UTC (link)
пры ядзерным выбуху зброю трэба трымаць на выцягнутых руках, каб расплаўлены мэтал не капаў на казённыя боты

(Reply to this) (Parent)


[info]forever_live
2006-02-23 12:11 pm UTC (link)
Пры ядзерным выбуху трэба завярнуцца ў прасьціну ды павольна паўзці на могілкі.

(Reply to this) (Parent)


Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…