VovansystemS Žyvie! -- Day [entries|friends|calendar]
vovansystems

[ website | vovansystems.com ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

крытыка мілінкевіча [25 Nov 2005|12:22am]
1996 году в здании ВС я с Гусаком и Каравайчиком (компания сложилась совершенно случайно) пытались побудить депутата Лебедько присоединиться к демонстрации 25 марта, когда его и других депутатов, пользующихся депутатской неприкосновенностью, участие могло защитить людей от дубинок омоновцев. Тогда он громогласно заявлял, что не депутатское это дело, на демонстрации ходить. Когда их выгнали из Верховного Совета, Лебедько стал постоянным участником демонстраций. Только теперь люди перестали на них ходить, и омоновцам приходится бить самого Лебедько. И так всегда.
© Владимир Мацкевич «Стратегия и мошенничество: ложь или недальновидность?» (піша пра падстаўную псэўдаапазыцыю — яшчэ адзін прозрел)
4 comments|post comment

«васільковая рэвалюцыя» альбо экстремизм не пройдёт! [25 Nov 2005|06:03pm]
чалавек, вельмі падобны на [info]lipkovich са сьпіны. У правай руцэ выключацель, у правай пярэдняй кішэні дэтанатар. У верхняй частцы поясу сьвёрла, па-за якімі знаходзяцца непасрэдна выбоховыя прыстасаваньні, а зьнізу — гайкі і шарыкі з падшыпнікаў…

4 comments|post comment

частушкі ўнівэрскія [25 Nov 2005|07:46pm]
«у Брусэль я захацела
ў Задзіночаньне ўступіла
у ЭСІБ мяне абралі
ну а тут замардавалі!

я тры дні была ў эўропе
дэканат быў ў поўнай **пе
як прыперлась на радзіму
дэканат наліў "энзіму"

памажыця ж, мае браткі,
мне нархоз быў замест маткі!
а за зьнешнія стасункі
запіхнулі ў пастарунк
і»

я пра ўсё скажу адкрыта
і нічога не схаваю —
заступіцца неадкрыта
за дзяўчыначку я раю:

адпісаць лісты Шымову
пакрычэць на іхнім сайце
але я вам не жадаю
выць зь плякатам у дэканаце

тым, хто не чытае навіны нагадаю, што дзяўчынку, якую абралі легітымнай сябрай Рады буржуйскаэўрапейскай арганізацыі загніваючых капіталістых па правох студэнтаў ЭСІБ (значная пасада) выключылі з нархоза за тое, што яна прагуляла 3 дні без паперкі ў дэканаце (у Эўропе была, калі яе абіралі). вядома, гэта зроблена па палітычных мэтах. А вось дэкан Мішкевіч, кажуць, заступіўся, таму атрымаў выговорпрацяг дыскусьсіі

[info]razumni — ты следующий!
8 comments|post comment

кожны патрыёт па-свойму [25 Nov 2005|08:18pm]
чытаю навіны Радыё Свабода і сьмяюся скрозь сьлёзы… вось Алег Грузьдзіловіч піша пра сумнавядомага Мікіту Сасіма ў артыкуле «У Беларусі пачаўся чарговы вайсковы прызыў». Мікіта зь пенай у рота крычыць, што не пойдзе служыць па палітычных поглядах, што ён ужо прыняў адзіную для сябе на ўсё жыцьцё прысягу «Зубра»! Калі ты апазіцыянэр, то справа чэсьці — адкасіць ад службы ў беларускім войску! я так разумею, што ў хуткім часе лёзунг «Levi's jeans are the original jeans!» дапоўніцца расейскім «Коси и забивай»… Вобраз героя, які лепяць з Сасіма яшчэ з курапатаўскага лягеру, дзе зубры палілі паляткі і несьлі вахту, наштурхоўвае мяне на нейкія неадэкватныя думкі пра добра праплочаную піяр-кампанію вышэйназванага таварыша…

А вось далей можна прачытаць артыкул спадарыні Лунёвай пра сапраўднага патрыёта-камікадзэ Зьміцера Голубева (сына Валянціна Голубева дэпутата Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня), які падчас праезду картэжу ўсенародаабранага вывесіў на Прытыцкага на бальконе беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг (Сасім вывешвае толькі джынсовыя анучы на дручку) і міліцыянтаў, што ламіліся ў яго кватэру напрацягу двух гадзін, унутр не ўпусьціў. Салідарнасць праявілі і ягоныя суседзі, якія не ўпусьцілі міліцыянтаў да сябе, каб тыя не змаглі праз іх бальконы зьняць сьцяг. Вось дзе сапраўдныя ўчынкі! гэта вам не закос ад войска…
24 comments|post comment

navigation
[ viewing | November 25th, 2005 ]
[ go | previous day|next day ]

Advertisement