|
[16 Aug 2005|05:59pm] |
з крывавым сэрца камяком ты ў кіпцюрох сваіх гуляеш.. а я ў экстазе назіраю, як ты павольна забіваеш мяне..
|
|
|
[16 Aug 2005|07:19pm] |
| [ |
music |
| |
Viktar Szalkievicz - Zajtshyk |
] |
на чарговай удумлівай лекцыі як заманліва ты не хлусі у выніку браку канцэпцыі сапсавалася нешта ў жыцьці
мы крычалі, дурныя, па мітынгах, мы хацелі каб сёньня і ўсё.. наступствамі гэткай палітыкі супынілася наша жыцьцё..
супынілася раптам і стала затуліўшыся носам ў куток як дабіты нямецкі фалькцвагэн ні наперад, ні ўзад і ні ў бок
мы спалохаліся, мы заплакалі - ўмомант з-за мокрых кустоў паналецелі інтэрпрэтатары растлумачваць чаму і зашто
і гнюсілі, матляючы вочкамі пра агульны ўздым і пад'ём "вот вы только працуйте, работайте, вы служыте, мы вас подождём"
а жыцьцё, ну куды яно дзенецца, чорт не возьме і не адбярэ.. вось яно адсапецца аклемецца і якзайчык наперд папрэ
сапраўды, быццам стрэльбу над глобусам край наш Творцы трымае рука і сьмярдзяць на прыпынках аўтобусы і мужчыны нясуць "крыжачка"
скокі, сьпевы штодня вельмі шумныя эўрапейскі спрадвеку тут край памяркоўныя людзі, разумныя ну хоць сраку аб іх выцірай!
шэры зайчык, як сртэляны, куляй ляціць паміж дрэваў засохлых акацыі а ў канцы гэтай сьцежкі панура стаіць непазьбежная цень эміграцыі
мы крычалі, дурныя, па мітынгах, мы хацелі каб сёньня і ўсё.. наступствамі гэткай палітыкі супынілася наша жыцьцё..
(с) Віктар Шалкевіч "Зайчык"

( наш адказ суіцыдніцам )
|
|