VovansystemS Žyvie! -- Day [entries|friends|calendar]
vovansystems

[ website | vovansystems.com ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

па фрэйду? [24 Jul 2005|08:16pm]
[ music | Nightwish - Deep Silent Complete (live) ]

усю ноч сьнілася [info]ellen_k зь сястрой.. да чаго б гэта?

4 comments|post comment

гародня. прэвью [24 Jul 2005|09:38pm]
[ music | Nightwish - Gethsemane ]


  • піць каньяк на габрэйскім кладзьбішчы было вельмі весела.. шкада, што з-за дрэннага надвор'я не узялі з сабой фоцік (лічбавы узяў аднагуртнік з Менску).. вельмі спадабаліся зоркі давіда на іржавых варатах.. гратэскна выглядалі каменныя надмагіллі..

  • а вось выбар алкагольных напояў у Гародні мяне расчараваў.. даставаць бутэльку (1л) польскай гарэлкі з мытні для мяне адмовіліся матываваўшы такі ўчынак тым, што прыйдзецца ёй дзяліцца з супрацоўнікамі мытні.. а каньяк "Пять звёздочек", які я набыў як кампраміс за 20 тыс (~9 у.е.) на густ аказаўся суадносным сабекошту.. а на "Арменьяк" які каштаваў 18 у.е. (але ў ім 0,75 супраць 0,5) зкідацца ніхто не захацеў..

  • гарадзенскія дзяўчынкі - адны з самых прыгожых, якіх я бачыў на Беларусі. я ня маю на ўвазе толькі прыгажосьць цела, але таксама падкрэсьліваю і густ у адзеньні і інтэльлектуальную сталасьць.. на гарадзенскіх вуліцах у гэтым пляне адчуваў сябе як ў корпусе педа.. такую нездаровую увагу, як мне адразу растлумачылі, дзяўчынкі выказваюць таму, што ў Гародні дэфіцыт "дамінуючых самцоў", якія ня пьюць, ня смокцуць цыгарэты і маюць інтэлект хаця б расьліны.. яшчэ б.. калі палова горада заселена [info]unutranyholas'амі..

  • жыць ў цэнтры вельмі цывільна.. хоць і ўтраёх у цесным пакоі хрушчоўкі :) з вакна быў бачны чыгуначны вакзал.. з супрацьлеглага боку дома - лялечны тэатр й швэйцарская даліна з ракой-ванючкай..

  • мянчуку ня вельмі прыемна, нават, хутчэй, зручна (напачатку) знаходзіцца сярод, хаця і прыгожых, але, у асноўным, двух- трохпавярховых збудаваньняў.. за ўвесь час знаходжаньня з Гародні я бачыў толькі адзін дом ў 9 паверхаў (калі езьдзіў на возера), астатнія былі ня болей за 5. канешне, спальныя раёны кшталту нашай Малінаўкі я не наведваў прынцыпова, але мне сказалі, што там усё па-чалавечы ;)

  • хацеў пайсьці ў тэатр.. аказалася, што іхняя трупа паехала ў Менск.. а менская толькі што была ў іх.. у лялечны не пайшоў - не салідна ;)

  • хачу выказаць стуноўчы водгук аб музэі ў старым замку.. адзін з самых цікавых музэяў, якія я наведваў. а калі я убачыў карону і скіпетр Стэфана Баторыя, аргазьмЪ проста капаў на падлогу.. акрамя прышпільнай зброі (меч крыжаносца, арбалеты, кірасы - мне асабліва спадабаліся), жывёльны сьвет Беларусі прадстаўлены вельмі яскрава. а вось цанавая палітыка мне паказалася вельмі заблытанай.. студэнтам можна плаціць 300 рублёў (14 цэнтаў), а астатнім 2600 (1,2 даляры ЗША).. я, як сапраўдны патрыёт, праспансаваў музэй па поўнай..

  • наконт заапарку.. ноччу адтуль данасіліся цікавыя гукі.. а паколькі "сьлён" памёр, мы туды не пайшлі ;)

  • Гародня сустрэла нас сонечным надвор'ем, а праводзіла "кароткачасовымі дажджамі", якія перашкодзілі мне наведаць касьцёл.. як аказалася я ніколі ў жыцьці ня быў у касьцёле.. гэта пры тым, што мая маці каталічка.. а там добры арган..

  • трэба ў бліжэйшы час забраць фоткі...

20 comments|post comment

navigation
[ viewing | July 24th, 2005 ]
[ go | previous day|next day ]

Advertisement