VovansystemS Žyvie! -- Day [entries|friends|calendar]
vovansystems

[ website | vovansystems.com ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

чорны дзень 2 [17 May 2005|08:36pm]
нешта сёньня нічога не атрымліваецца..

  • на факультатыве па ГТМЛю хацеў перавярстаць старонку.. не атрымалася.. і табліцу не так задумаў і малюнкі перарабіць трэба.. паўтары гадзіны ў дупу й суадносны выгляд перад вучнямі..

  • я, канешне, ведаў й заўважаў, што ў дзяўчынак зьмешчаны цэнтар цяжару (ну абумоўлена гэта. вядома, фізіялагічнымі абставінамі).. але каб да такой ступені.. Мала таго, што сам гакнуўся падбародкам аб яе галаву, дык яшчэ яна павалілася ды й суадносна гакнулася галавою аб мой падародак.. І стаяў я устойліва. але за мяне учапілася.. Мараль: памэр дзяўчынкі павінен быць прыкладна прапарцыйным твайму з каэфіцыентам прапарцыйнасьці блізкім да адзінкі хаця б па росьце.. І яшчэ трэба абавязкова улічваць круцячы момант па змоўчваньні, які мае дзяўчынка :)

  • хутка сэсьсія.. экзамены неяк здаць можна, а вось дапусьціцца.. не хачу здаваць ў верасьні!

  • І увогуле: "Раньше “ЖЖ” считался площадкой для рефлексирующих “интеллигентов”"

  • У [info]lodar'а дзёньнік раней называўся "чай липтон выбирает МЕНЯ", я, канешне, разуме, што банальнае "Вавансыстэмс жыве.." - не цікава.. можа назваць неяк па Шыпавалаўскаму? "Силиконовые ослики умирают стоя!"


2 comments|post comment

нянавісьць [17 May 2005|10:50pm]
[ music | Мроя - краіна крывавых дажджоў ]

Я не люблю гэту краіну
і не люблю яе людзей!
І не хачу глядзець як гінуць
праклятых тысячы дзяцей..

я ненавіджу сваю працу,
свой лёс, сябе, сваю сям'ю,
я не хачу канаць у хаце,
дзе не гучала "ай лав ю"..

Мне брыдкасьць звонку крые душу,
нянавісць паліць жа знутры,
і ў пекла я павольна рушу,
ўжо бачу ўсполыхі, агні..

Ты зрауйнаваў маю краіну,
я зруйнаваў сабе жыцьцё,
народ мой прагны й церпялівы,
таму мы квіты. дзякуй. ўсё.

post comment

navigation
[ viewing | May 17th, 2005 ]
[ go | previous day|next day ]

Advertisement